BE RU EN

Менчукі стварылі дадатак «14 дзён без гарачай вады»

  • 5.05.2015, 16:43

У 2015 годзе адключэнні гарачай вады ў Менску пачынаюцца 4 траўня.

Новы дадатак «14 дзён без гарачай вады» дазволіць даведацца, дзе і ў які перыяд у горадзе ўжо няма гарачай вады, дзе толькі плануюць адключаць і дзе яе ўжо павінны былі ўключыць, піша «Тэлеграф».

Дадатак даступны па адрасе http://ushchent.github.io/bezVody і ўяўляе сабой карту Менска, дзе адзначаюцца дамы з ужо адключаным водазабеспячэннем.

Увёўшы ў форму пошуку свой адрас, кожны ахвотны можа даведацца, калі ў ягоным доме ў чарговы раз адключаць ваду.

Прыкладанне створанае ў рамках праекта dataШкола супольнасці «Адкрытыя звесткі для Беларусі» і працуе на аснове звестак Менгарвыканкама, якія правераныя намі з дапамогай спецыялістаў УП «Менсккамунцепласетка».

Апошнія навіны