BE RU EN

Расеец у Барысаве перакрыў выхад са шматпавярховіка

  • 5.05.2015, 16:00

Турыст з Расеі прыпаркаваў свой Range Rover ушчыльную да дзвярэй пад'езда.

Аб гэтым піша чытач мясцовага сайта barysau.by.

«Ужо некалькі дзён запар назіраю гэтую карціну - Range Rover з расейскімі нумарамі стаіць прыпаркаваны на пешаходнай зоне ўпрытык да чацвёртага пад'езда дома №34 па вуліцы Сярэбранікава, - піша ён. - Ну няўжо нікому няма справы? Або так і трэба?»

Чытач мяркуе, што расеец прыехаў у Барысаў на травеньскія святы.

«Нам такая «культура» ў Беларусі не патрэбная! Шкада, што ў нас няма такой ініцыятывы як у Расеі «Стоп-хам», можна было б на лабавое шкло налепку прымайстраваць», - піша ён.

Расеец у Барысаве перакрыў выхад са шматпавярховіка
Расеец у Барысаве перакрыў выхад са шматпавярховіка
Расеец у Барысаве перакрыў выхад са шматпавярховіка

Апошнія навіны