BE RU EN

Сечын застанецца на пасадзе кіраўніка «Раснафты» да 2020 года

  • 5.05.2015, 14:35

Ігар Сечын прадоўжыць узначальваць нафтавую кампанію «Раснафта» да 2020 года.

Пастанову аб падаўжэнні паўнамоцтваў Сечына на 5 гадоў прыняў Савет дырэктараў кампаніі, піша «Новая газета».

Ігар Сечын з'яўляецца кіраўніком «Раснафты» з траўня 2012 года. Кантракт з ім быў укладзены на тры гады. Летась акцыянеры кампаніі наважылі падоўжыць тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта з трох да пяці гадоў.

Апошнія навіны