BE RU EN

Па вуліцах Горадні раз'язджаюць аўто з сімволікай «ДНР»

  • 5.05.2015, 12:47

Машыны з сімволікай тэрарыстаў паркуюцца не толькі ў спальных раёнах, але і пад самым бокам ўпраўлення ДАІ.

Прыхільнікі «рускага свету» ўсё часцей абазначаюць свае аўто ўжо не проста расейскімі сцяжкамі, а сімволікай тэрарыстаў. Напрыклад, грузавік «IVEKO» з папяровым сцяжком «Данецкай рэспублікі» быў заўважаны на стаянцы па вуліцы Белуша даслоўна пад бокам упраўлення ДАІ. Самаробны сцяг тэрарыстаў фармату А4 змешчаны ў файле і замацаваны ў кабіне аўто, паведамляе «Белсат».

Цікава, што сама машына наўрад ці належыць кіроўцу, а хутчэй з'яўляецца службовым транспартам.

Яшчэ адно аўто з сімволікай тэрарыстаў на заднім шкле - на гэты раз легкавая «Аўдзі» - была заўважаная ў спальным раёне па вул. БЛК. Фота ў сацыяльныя сеткі выклаў жыхар дома, у двары якога на адзін вечар прыпаркаваўся беларускі аматар «зялёных чалавечкаў».

ФОТА: BELSAT.EU
ФОТА: BELSAT.EU
ФОТА: BELSAT.EU
ФОТА: BELSAT.EU
ФОТА: BELSAT.EU

Апошнія навіны