BE RU EN

Баявікі «Ісламскай дзяржавы» ўзялі адказнасць за стральбу ў Даласе

  • 5.05.2015, 12:24

Джыхадзістаў папярэдзілі аб новых нападах супраць Злучаных Штатаў.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламскай дзяржавы» ўзяла на сябе адказнасць за напад на будынак канферэнц-цэнтра ў Даласе, дзе праходзіла выстава карыкатур на прарока Мухамеда, паведамляе BBC.

Заява была зробленая ў эфіры ўласнай радыёстанцыі групоўкі.

Джыхадзісты назвалі двух стралкоў «ваярамі Халіфата» і папярэдзілі аб новых нападах супраць Злучаных Штатаў.

Падкаст з заявай быў распаўсюджаны праз старонку групоўкі ў «Твітэры».

Апошнія навіны