BE RU EN

Агітцягнік БРСМ прывёз у Менск «палоннага немца» і партрэт Сталіна

  • 5.05.2015, 12:22

Моладзевы агітацыйны цягнік акцыі БРСМ «Кветкі Вялікай Перамогі» прыбыў сёння раніцай на чыгуначны вакзал Менска.

Цягнік на пероне сустракалі тэматычныя пляцоўкі «штаб», «Партызанскі лагер», «Сустрэча з фронту». На пляцоўцы перад вакзалам гуляў аркестр. Паводле інфармацыі арганізатараў, колькасць людзей, якая прыйшла сустрэць цягнік, набліжалася да тысячы, піша «Наша нiва».

Сярод «экспанатаў», прывезеных Агітцягніком ў Менск - партрэт Сталіна і «палонны немец», якога вадзілі па пероне на вяроўцы і са звязанымі рукамі.

Арганізаваны БРСМ рэспубліканскі патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі» падтрымаў Аляксандр Лукашэнка яшчэ ўзімку 2015 на з'ездзе арганізацыі.

Акцыя стартавала 24 красавіка і за гэты час цягнік праехаў па тэрыторыі Беларусі па знакавых мясцінах Вялікай Айчыннай вайны: Асіповічы, Бабруйск, Жлобін, Магілёў, Орша, Віцебск, Ліда, Горадня, Баранавічы, Берасце. Апошні прыпынак акцыі стаў Менск.

Агітцягнік БРСМ прывёз у Менск «палоннага немца» і партрэт Сталіна. Фота: «Наша нiва»

Апошнія навіны