BE RU EN

Незалежную журналістку з Бярозы зноў чакае суд

  • 4.05.2015, 21:25

На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну рыхтуюць новую адміністрацыйную справу.

Пра гэта стала вядома пасля наведвання міліцыянтам актывіста кампаніі "Гавары праўду".

Да Леаніда Дубаносава дадому прыйшоў міліцыянт з паведамленнем пра тое, што адсутнасцю тэлефоннай лініі ў 10-м мікрараёне зацікавілася пракуратура пасля матэрыялу на "Радыё Рацыя" аўтарства Тамары Шчапёткінай. Леанід Дубаносаў узрадаваўся, што нарэшце 10-гадовая праблема будзе развязаная. Аднак далейшая размова ўжо не тычылася праблемы, а толькі журналісткі Шчапёткінай.

- А потым ён мне пачаў расказваць, што на "Радыё Рацыя" з'явіўся артыкул Тамары Шчапёткінай. Пасля спытаў, ці ведаю я пра размову Шчапёткінай з мясцовымі ўладамі. Я сказаў, што не ведаю. Пасля пачалі распытваць, адкуль я яе ведаю. Я сказаў, што шмат каго з карэспандэнтаў ведаю з розных СМІ. Былі і іншыя пытанні. Напрыклад: а што я там пісаў? Я адказаў, што напісаў на паштовую скрыню "Радыё Рацыя", а ў лісце апісаў усю сітуацыю. А хто ўжо займаўся гэтай тэмай - я не ведаю, - паведаміў Леанід Дубаносаў "Радыё Рацыя".

Са слоў Леаніда Дубаносава, інспектар неразборліва напісаў пратакол, таму ён не здолеў яго прачытаць.

Апошнія навіны