На МКС упершыню выпілі сапраўдны эспрэса з кубкаў
- 4.05.2015, 18:53
На Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню змаглі выпіць сапраўдны эспрэса з кубкаў Zero-G cup.
Гэтай радаснай навіной падзялілася з борта МКС італійскі астранаўт Саманта Крыстафарэці ў Twitter, паведамляе NEWSru.com.
Вырабленую на яе радзіме для гэтых мэтаў новую кавамашыну ISSpresso даставіў на МКС грузавы карабель Dragon амерыканскай кампаніі SpaceX у сярэдзіне красавіка, паведамляе сайт італійскага аэракасмічнага агенцтва (ASI).
Спажываюць гатовы прадукт з кубкаў пад назвай Zero-G cup, спецыяльна распрацаваных з улікам умоў бязважкасці.
Бортінжынер Саманта Крыстафарэці - першая жанчына-астранаўт ASI, яна знаходзіцца на МКС з 24 лістапада 2014 года. Як паведамлялася, разам з ёй на арбіту тады была дастаўленая экспэрыментальная кавамашына ISSpresso.
Прыгатаваная з дапамогай гэтай машыны касмічная кава запампоўваецца ў пластыкавы пакет, адкуль яе можна было піць праз саломінку. Аднак навукоўцы палічылі такі спосаб не занадта зручным і стварылі спецыяльны кубак, дзякуючы асабліваму дызайну якога касманаўты атрымалі магчымасць не проста піць сапраўдную каву, але і атрымліваць ад гэтага працэсу амаль такое ж задавальненне, як на Зямлі.