BE RU EN

Андрэй Гусаў: Кевін Лаланд - годны пераемнік Андрэя Мезіна

  • 4.05.2015, 18:06

Галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Андрэй Гусаў адзначыў упэўненую гульню галкіпера нацыянальнай каманды Беларусі Кевіна Лаланда на чэмпіянаце свету ў Чэхіі.

Пра гэта Андрэй Гусаў заявіў у інтэрв'ю «Прессболу».

- Асобна хацелася б адзначыць Кевіна Лаланда, - сказаў галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра». - Злавіў сябе на думцы, што ў Беларусі нарэшце з'явіўся брамнік найвышэйшага ўзроўню. З ім за спіной гульцы адчуваюць упэўненасць. Гэтак жа было калісьці і з Андрэем Мезіным. Ён цягнуў каманду многа гадоў. Лаланд - годны пераемнік.

Што да адсутнасці Міхаіла Грабоўскага і некаторых іншых знакамітых хлопцаў, то тут нічога непапраўнага не бачу. У сітуацыі, калі для кагосьці дзверы зачыняюцца, яны абавязкова адчыняюцца для іншых. Свой шанец атрымалі маладыя хлопцы. Вельмі нядрэнна на чэмпіянаце свету выглядаюць Арцём Волкаў, Арцём Дзямкоў і Сяргей Дрозд, бачныя іх старанні.

Апошнія навіны