BE RU EN

Кантактная група аб Украіне сустрэнецца з баевікамі ў Менску 6 траўня

  • 4.05.2015, 17:19

5 траўня адбудзецца рабочая сустрэча ўдзельнікаў Трохбаковай кантактнай групы - Хайдзі Тальявіні, Леаніда Кучмы і Азамата Кульмухаметава.

Трохбаковая кантактная група аб Данбасе ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЕ плануе правесці сустрэчу з баевікамі ў Менску 6 траўня, піша УНІАН.

Як паведамляе прэс-сакратарка былога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, які з'яўляецца прадстаўніком Украіны ў кантактнай групе, Дарка Аліфер у «Фэйсбуку», 5 траўня адбудзецца рабочая сустрэча ўдзельнікаў трохбаковая кантактнай групы - Хайдзі Тальявіні, Леаніда Кучмы, Азамата Кульмухаметава.

«Мяркуецца, што 6 траўня ў Менску адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў трохбаковай кантактнай групы з прадстаўнікамі так званых ДНР і ЛНР, - паведаміла Аліфер.

Апошнія навіны