BE RU EN

Першамайскі пікет у Берасці: Не жадаем плаціць злодзеям

  • 4.05.2015, 16:20

Берасцейскія анархісты адзначылі Дзень салідарнасці працоўных.

Аб пікеце, які прайшоў 1 траўня, піша сайт revbel.org.

Удзельнікі акцыі нагадалі пра апошнія новаўвядзенні беларускіх уладаў, прынамсі, пра новыя падаткі, і падзенне заробкаў на прадпрыемствах.

«На заробкі грошай няма», «Не жадаем плаціць паразітам і злодзеям», - скандавалі анархісты. Удзельнікі пікету таксама запалілі два фаеры і раздалі ўлёткі мінакам.

«Нягледзячы на час, лозунгі і ідэі Першамая ў Беларусі актуальныя як ніколі. Нам пара аб'яднацца і самаарганізавацца, каб адваяваць сваю будучыню», - распавялі яны.

Нагадаем, улады забаранілі апазіцыі і незалежным прафзвязам адзначаць Дзень салідарнасці працоўных. Цягам апошніх пятнаццаці гадоў толькі аднойчы - у 2013 годзе - у Берасці дазволілі правесці першамайскую дэманстрацыю.

Апошнія навіны