BE RU EN

Жыхар Жлобіна знайшоў на лецішчы 22 вінтоўкі

  • 4.05.2015, 15:30

Жыхар Жлобіна знайшоў у зямлі на сваім лецішчы парэшткі 22 вінтовак часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Жыхар Жлобіна накіраваўся да сябе на лецішча ў вёску Завод, каб высадзіць у агародзе саджанцы дрэў. Выкапаўшы невялікі пласт грунту, ён наткнуўся на металічны прадмет. Выцягнуўшы яго з зямлі, мужчына разгледзеў зброю. Прыгледзеўшыся да месца знаходкі, ён змог дастаць яшчэ тры такія прадметы, пасля чаго набраў нумар аператыўна-дзяжурнай службы Жлобінскага РАУС і паведаміў пра здарэнне.

На месца здарэння выбыў участковы інспектар міліцыі і група размінавання вайсковай часткі 5527 МУС Беларусі. Падчас дбайнага агляду зямельнага надзелу на тэрыторыі домаўладання было выяўлена яшчэ 18 адзінак такой зброі.

Папярэдне ўстаноўлена, што знойдзеныя - 21 дробнакаліберная і 1 вінтоўка Мосіна. Зброя перададзеная на захоўванне ў Жлобінскі РАУС, пасля чаго будзе накіраваная для вывучэння ў Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны