BE RU EN

Крымскі журналіст Генадзь Міхайлічэнка загінуў у Кіеве

  • 4.05.2015, 15:22

У нядзелю, 3 траўня, у Кіеве ў выніку няшчаснага выпадку загінуў крымскі журналіст і рэдактар сайту «Крым.Реалии» Генадзь Міхайлічэнка.

Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар «Крыма.Реалий» Уладзімір Прытула на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Генадзь Міхайлічэнка скончыў Сімферопальскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў выкладчыкам у Крымскім інстытуце МУС і Крымскім інжынерна-педагагічным універсітэце. Журналіст, кіраўнік праекта «Украінская мова онлайн для Крыму». Летась пасля анэксіі паўвыспы пераехаў у Кіеў з жонкай і трыма дзецьмі, паведамляе Цензор.НЕТ.

Сярэдняя дачка Генадзя - Хрысціна Міхайлічэнка - нядаўна атрымала перамогу на міжнародным конкурсе піяністаў у Галандыі, стала адзіным дзіцем, якія атрымалі біяметрычны замежны пашпарт з рук прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Пахаванне Генадзя Міхайлічэнкі запланаванае на 7 траўня.

Апошнія навіны