BE RU EN

Украіна адвяла ад лініі фронту на Данбасе ўсё цяжкае ўзбраенне

  • 4.05.2015, 14:01

Украінскіх рэактыўных сістэм залпавага агню ў лініі размежавання няма.

У адпаведнасці з Менскімі дамовамі ўсё цяжкае ўзбраенне адведзенае. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў штабе антытэрарыстычнай аперацыі.

"Згодна з менскімі дамоўленасцямі ўсё цяжкае ўзбраенне, якое ўказанае ў пратаколах, адведзенае з украінскага боку на вызначаныя пагадненнем адлегласці... Там няма нашых рэактыўных сістэм залпавага агню, яны адведзеныя на ўстаноўленыя адлегласці", - заявіў спікер адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў пытаннях АТА Аляксандр Матузянік.

Ён таксама паведаміў, што за мінулыя суткі ў зоне АТА загінулі два ўкраінскія вайскоўцы, пяцёра параненыя.

Апошнія навіны