BE RU EN

Менчукам прапануюць купіць завушніцы за мільярд рублёў

  • 4.05.2015, 8:01

Дзесяцізначны кошт 1 157 821 300 на залатыя завушніцы з дыяментамі ў фірмовай краме ювелірнага завода «Крышталь» у Менску з цяжкасцю змяшчаецца на цэнніку.

У пераліку на даляры паводле сённяшняга курса завушніцы каштуюць блізу 80 тысяч. Кансультанты крамы кажуць, што гэта больш чым выгаднае ўкладанне. Бо з часам каштоўнасці толькі растуць у кошце, паведамляе tut.by.

У краме распавялі, што дарагія каштоўнасці часта купляюць расейцы. Але калі яны наважаць набыць завушніцы за мільярд рублёў, ім трэба будзе падаць дакументы, якія пацвярджаюць, што яны на законных падставах завезлі ў нашу краіну буйную суму грошай. Гэтыя дакументы супрацоўнікі крамы павінны даць правяраючым органам.

Апошнія навіны