BE RU EN

На экспарце ў Расею Беларусь страціла 900 мільёнаў даляраў

  • 4.05.2015, 7:52

Прадпрыемствы Беларусі за студзень-люты сёлета страцілі на экспарце ў Расею амаль 900 млн. даляраў.

Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» прэм'ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў, паведамляе руская служба BBC.

Кіраўнік урада пацвердзіў намеры краіны нарасціць пастаўкі сваіх тавараў у іншыя краіны, каб не залежаць ад экспарту ў Расею. Між іншым, улады паставілі задачу нарасціць да 5 млрд. даляраў пастаўкі ў краіны Паўночнай Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Кітай, Індыю і Інданэзію, дадаў Кабякоў. З ягоных слоў, урад вызначыў 56 перспектыўных рынкаў для беларускай прадукцыі.

У канцы красавіка Андрэй Кабякоў заявіў на пасяджэнні Рады міністраў аб патрэбе дыверсіфікацыі экспарту. Прэм'ер-міністр адзначаў, што на расейскім напрамку працаваць усё больш складана, таму што цяжкая эканамічная сітуацыя прымушае РФ абараняць сваіх вытворцаў, нягледзячы на нормы Еўразійскага эканамічнага саюза.

Апошнія навіны