BE RU EN

Футбаліст «Гомеля»: Расейскія ды беларускія каналы лепш не глядзець

  • 31.05.2015, 19:56

Аляксандр Данілаў пракаментаваў тое, як падаюць інфармацыю расейскія ды беларускія каналы.

Віцэ-капітан «Гомеля» распавёў Offside.by, што ён думае аб палітычнай сітуацыі ва Украіне.

- Там, напраўду, усё добра. Я тут гляджу часам тэлевізар, і пасля гэтых навінаў знаходжуся ў шоку. Тое, як падаюць інфармацыю наконт Украіны расейскія ды беларускія каналы - гэта поўнае глупства і бязглуздзіца. Вядома, я не адмаўляю, што на Данбасе цяпер ідзе вайна, але тое, што гэтую інфармацыю перабольшваюць і перакручваюць адсоткаў на трыста - гэта напэўна. Калі б там адбывалася тое, што паказваюць на ТБ, то людзей бы там не было - кожны разважны чалавек ужо перавёз бы сваю сям'ю ў Беларусь, напрыклад. Таму імкнуся занадта тэлевізар не глядзець. Лепш ужо кніжку пачытаць, - адзначыў Аляксандр Данілаў.

Апошнія навіны