BE RU EN

Заўтра - да 26 градусаў цяпла

  • 31.05.2015, 19:18

Першы дзень лета парадуе добрым надвор'ем.

1 чэрвеня надвор'е пераважна будзе фармаваць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, удзень чакаецца паступленне больш цёплых паветраных мас з поўдня Цэнтральнай Еўропы, паведамляе pogoda.by.

Пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы 5..+12°С, удзень 19..+26°С.

У аўторак і ў сераду чакаецца тэмпература вышэйшая за 20 градусаў, у сярэдзіне тыдня магчымыя дажджы.

Апошнія навіны