BE RU EN

Спецназ Турцыі праводзіць вучэнні з Азербайджанам і Грузіяй

  • 31.05.2015, 16:59

У нядзелю ў Турцыі пачаліся супольныя вайсковыя вучэнні спецназа Турцыі, Азербайджана ды Грузіі «Каўказскі арол».

Пра гэта паведамляе асейская служба BBC са спасылкай на турэцкі генштаб.

«Вучэнні накіраваныя на развіццё супрацоўніцтва, каардынацыі і сяброўскіх стасункаў паміж узброенымі сіламі Турцыі, Азербайджана ды Грузіі», - гаворыцца ў паведамленні.

З турэцкага боку ў вучэннях бяруць удзел падраздзяленні спецназа, два верталёты, адзін транспартны самалёт, ад Грузіі і Азербайджана ў вучэннях удзельнічаюць па адным падраздзяленні спецназа.

Апошнія навіны