BE RU EN

Цісканіна ў «Гіпо»: па танную свініну выстраіліся гіганцкія чэргі

  • 31.05.2015, 8:14

Менскі гіпермаркет прадаваў свініну па 46 500 рублёў за кілаграм.

Пра тое, што гандлёвая сетка рыхтуецца да дня нараджэння, ведалі многія - рэклама круцілася на ўсіх магчымых каналах. У найлепшых традыцыях пакупнікі пачалі збірацца ўжо з раніцы ля зачыненых дзвярэй. У канцы дня мэнэджары сеткі кажуць, што такімі тэмпамі тавару на зніжках можа не выстарчыць да канца акцыі - такую хуткасць закупаў не ў стане падтрымліваць ні гандаль, ні пастаўнікі. З іх слоў, «абарачэнне вырасла ў некалькі разоў большае, чым на Новы год». Як гэта было - у фотарэпартажы onliner.by.

У акцыі «2 коштам 1» удзельнічала блізу 80 тавараў. Самыя вялікія чэргі выстраіліся па свініну - 46 500 за кілаграм перасягнула нават самы нізкі кошт «дзён свініны» на Камароўскім рынку.

Апошнія навіны