BE RU EN

Прэзідэнт ФРГ назваў савецкіх салдат акупантамі

  • 3.05.2015, 10:56

Ёахім Гаўк публічна падзякаваў савецкім вызваліцелям нямецкіх земляў, але раскрытыкаваў СССР за дзеянні ва Усходняй Нямеччыне пасля вайны

Пра гэта прэзідэнт Нямеччыны паведаміў у інтэрв'ю газеце Suddeutsche Zeitung, піша «Укрінформ».

«Мы былі вызваленыя 8 траўня, у тым ліку і народамі Савецкага Саюза. Таму мы абавязаны выказаць ім падзяку і павагу», - сказаў Ёахім Гаўк.

Пры гэтым ён асудзіў злачынствы нацыстаў супраць савецкіх ваеннапалонных і адзначыў, што «савецкія вызваліцелі пасля вайны сталі акупантамі Усходняй Нямеччыны, якія нясуць адказнасць за падаўленне свабод, прыгнёту і пераследу».

Нагадаем, раней Ёахім Гаўк прызнаў генацыд армянаў у Асманскай імперыі, чым справакаваў незадаволенасць турэцкага боку.

Апошнія навіны