BE RU EN

Бацькі пакаралі акцёра з «Зорных войнаў» за адмову выдаваць спойлеры

  • 3.05.2015, 10:49

Акцёр Джон Баега, які сыграў аднаго з галоўных герояў у сёмай частцы «Зорных войнаў», паплаціўся за адмову выдаць падрабязнасці новага фільма.

Паводле ягоных слоў, бацька прымусіў яго мыць посуд за ўсю сям'ю. Пра гэта Джон Баега піша ён у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

Мяркуючы па фатаздымку, апублікаванаму акторам, яму давялося падпарадкавацца волі бацькі.

Джон Баега з'яўляецца ў трэйлерах фільма «Зорныя войны: Эпізод 7 - Абуджэнне сілы» у касцюме імперскага штурмавіка, але без шлема.

Апошнія навіны