BE RU EN

Блатэр пераабраны прэзідэнтам FIFA на пяты тэрмін

  • 29.05.2015, 21:07

Выбары праходзілі на фоне гучнага карупцыйнага скандалу.

29 траўня на фоне гучнага скандалу на кангрэсе ФІФА ў штаб-кватэры ў швейцарскім Ньёне абралі новага прэзідэнта, паведамляе ТСН.

ФОТА: GETTY IMAGES
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters

Ім стаў дзейны кіраўнік арганізацыі Ёзэф Блатэр.

Прэтэндэнтаў было толькі двое: дзейны кіраўнік арганізацыі Ёзэф Блатэр, а таксама ярданскі прынц Алі Бін Хусэйн. У выбарах узялі ўдзел 209 нацыянальных федэрацый.

Нагадаем, што высокапастаўленых чыноўнікаў ФІФА абвінавачваюць у карупцыі і фальшаванні вынікаў пры выбары краін-гаспадынь ЧС 2018 і 2022. Цяпер працягваецца следства, якое вядзе паліцыя Швайцарыі і ЗША. Раней праваахоўнікі выставілі абвінавачванні 14 чыноўнікам Міжнароднай федэрацыі футбола. Паводле апошніх падлікаў амэрыканскай пракуратуры, чыноўнікі пабагацелі дзякуючы хабарам на 10 мільярдаў даляраў.

Апошнія навіны