BE RU EN

Расея забараніла імпарт рыбы з Латвіі ды Эстоніі

  • 29.05.2015, 20:42

Расея ўводзіць забарону на імпарт рыбнай прадукцыі з Латвіі ды Эстоніі.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Рассельгаснагляду.

Са слоў прадстаўніка ўстановы, забарона ўводзіцца праз нейкія сістэмныя парушэнні, дапушчаныя эстонскімі і латвійскімі пастаўнікамі. Характар гэтых парушэнняў у Рассельгаснаглядзе не ўдакладнілі, перадае BBC.

Латвія ды Эстонія ўваходзяць у Еўразвяз, у сувязі з чым мінулым летам яны ўжо трапілі пад уведзеныя Расеяй абмежаванні на імпарт шэрагу прадуктаў. Расейскія санкцыі закранулі ў тым ліку пастаўкі рыбы, аднак дагэтуль не тычыліся рыбных кансерваў.

Апошнія навіны