BE RU EN

Расейскі «Пратон-М» упаў праз зламаны падшыпнік

  • 29.05.2015, 17:53

Прычынай падзення ракеты-носьбіта «Пратон-М» з мексіканскім спадарожнікам сувязі MexSat-1 стала разбурэнне падшыпніка рухавіка трэцяй прыступкі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» і крыніца агенцтва, блізкая да міжведамаснай аварыйнай камісіі.

«Рухавік спыніўся праз разбурэнне падшыпніка. Яго разбурэнне стала следствам падвышаных вібрацый ротара, якія ўзніклі пры працы рухавіка трэцяй прыступкі», - заявіла крыніца. З яе слоў, гэта можа быць прызнана канструктыўным дэфектам.

16 траўня Расея няўдала запусціла касмічную ракету-носьбіт «Протон-М» з мексіканскім спадарожнікам сувязі MexSat-1, у выніку чаго яна ўпала ў Забайкальскім краі. Рухавікі трэцяй прыступкі да канца не дапрацавалі, а сілавая ўстаноўка разгоннага блока наогул да працы не прыступала. Летась адна з расейскіх ракет упала праз тое, што на яе ўверх нагамі ўсталявалі датчыкі.

Апошнія навіны