BE RU EN

Прэзідэнтам Нігерыі ўпершыню стаў апазіцыянер

  • 29.05.2015, 15:18

Пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Нігерыі Махамаду Бухары прынёс прысягу ў якасці новага лідара самай густанаселенай афрыканскай краіны.

Ён стаў першым апазіцыйным палітыкам, які перамог у выбарах з часу абвяшчэння незалежнасці Нігерыі ў 1960 годзе, паведамляе расейская служба BBC.

Папярэднік Махамаду Бухары на пасадзе прэзідэнта - Гудлак Джанатан - заклікаў палітыка аб'яднаць краіну перад тварам пагрозы баевікоў "Бока Харам".

Лідар апазіцыі, які ўзначальваў краіну пасля ваеннага перавароту ў 1983-1985 гадах, раней назваў сваю перамогу гістарычнай і адзначыў, што галасаванне пацвердзіла веру людзей у дэмакратыю.

Апошнія навіны