BE RU EN

Кіраўнік Мінэканомікі разлічвае на крэдыт ад МВФ

  • 29.05.2015, 12:31

Беларусь хацела б атрымаць крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду.

Пра гэта заявіў міністр эканомікі рэспублікі Уладзімір Зіноўскі журналістам у пятніцу ў Менску, паведамляе "Интерфакс".

«Мы, вядома, не пярэчылі б, каб была такая магчымасць (атрымання крэдыту ад МВФ). Але гэта шлях перамоў», - сказаў міністр эканомікі.

На пытанне, у якім аб'ёме Менск хацеў бы атрымаць крэдыт, міністр адказаў, што канкрэтныя лічбы не абмяркоўваліся яшчэ нават ва ўрадзе.

Апошнія навіны