BE RU EN

Уладзімір Кара-Мурза застаецца ў вельмі цяжкім стане

  • 29.05.2015, 12:08

Стан расейскага журналіста Уладзіміра Кара-Мурзы, які патрапіў у бальніцу, застаецца вельмі цяжкім.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

«Стан вельмі цяжкі, на апараце», - заявілі ў бальніцы.

Раней паведамлялася, што Кара-Мурзу ўвялі ў стан штучнай комы.

Са слоў бацькі, журналіст пакуль знаходзіцца ў стане медыкаментознага сну для таго, каб не дапусціць пашкоджання мозгу. У шпіталізаванага журналіста лекары дыягнаставалі вострую нырачную недастатковасць.

Апошнія навіны