BE RU EN

Ля берагоў Сіцыліі выратаваныя больш за 740 мігрантаў

  • 29.05.2015, 11:06

Больш за 700 мігрантаў, якія плылі на шасці суднах, выратаваныя ў Міжземным моры ля берагоў Сіцыліі.

Пра гэта паведаміла італьянская берагавая ахова, паведамляе BBC.

Вайсковыя судны Еўразвяза ў чацвер падабралі 741 мігранта з Лівіі, паведаміў прадстаўнік берагавой аховы агенцтву Франс прэс.

У красавіку Еўразвяз паабяцаў утрая павялічыць фінансаванне аперацый у выратаванні суднаў з мігрантамі, што церпяць бедствы.

Паводле ацэнак ААН, за апошнія пяць месяцаў Міжземнае мора ў пошуках прытулку ў Еўропе перасеклі 60 тысяч чалавек, загінулі блізу 1800 мігрантаў.

Апошнія навіны