BE RU EN

У Расеі святар адслужыў малебен з абразом Сталіна

  • 29.05.2015, 10:55

На Прохараўскім полі недалёка ад пасёлка Прохараўка Белгародскай вобласці Афонскі іераманах Афінаген адслужыў літыю з абразом, на якім выяўлены Іосіф Сталін.

У Белгародскай вобласці на Прохараўскім полі адбылася царкоўная служба з абразом «Маці Божая Дзяржаўная», на якой намаляваны Іосіф Сталін ў асяроддзі савецкіх маршалаў. Пра гэта піша расейская газета «Завтра».

«Абраз выраблена рыбінскімі іканапісцамі на замову Ізборскага клуба», - гаворыцца ў публікацыі. Адзначаецца, што літыю адслужыў Афонскі іераманах Афінаген. На набажэнстве прысутнічалі ўдзельнікі Пленума Саюза пісьменнікаў Расеі.

Апошнія навіны