BE RU EN

Лінас Лінкявічус: Адсутнасць ціску стане для Расеі сігналам да дзеяння

  • 29.05.2015, 9:34

Жыццёва важна працягваць аказваць ціск на Расею пры дапамозе санкцый і дыпламатычнай ізаляцыі.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрв'ю Reuters, піша «Украинская правда».

З ягоных слоў, інфармацыя аб тым, што РФ рухае свае войскі ў напрамку Данецка і Марыупаля, праўдзівая. «Мы занепакоеныя гэтай канцэнтрацыяй войскаў, і гэта вялікія лічбы, - падкрэсліў Лінкявічус. - Гэтыя групоўкі, сепаратысты, аснашчаны лепш, чым некаторыя еўрапейскія войскі».

Лінкявічус таксама выказаў меркаванне, што прарасейскія сепаратысты ва Украіне выкарыстоўваюць часовае зацішша ў ваенных дзеяннях, каб перагрупавацца, а не для дээскалацыі канфлікту.

Міністр падкрэсліў, што жыццёва важна працягваць аказваць ціск на Расею пры дапамозе санкцый і дыпламатычнай ізаляцыі.

«Калі мы не будзем прадаўжаць ціск... гэта будзе сігналам (для Расеі) дзейнічаць, - сказаў ён. - Калі яны не спыняць падтрымку, не спыняць пастаўкі зброі, уключаючы цяжкае ўзбраенне, танкі... мы не зможам казаць пра які-небудзь прагрэс, любых зменаў у палітыцы».

Апошнія навіны