BE RU EN

Мінкульт РФ абавязаў усіх расейскіх дзяцей наведаць Крым

  • 28.05.2015, 20:47

Усе расейскія дзеці ў абавязковым парадку павінны наведаць Крым.

Пра гэта заявіла намесніца міністра культуры Расеі Ала Манілава, піша ТАСС.

"У нас ёсць тры дамінанты, якія кожнаму школьніку Расеі трэба наведаць - Пецярбург, Маскву ды Крым, гэтыя маршруты будуць кожны год", - сказала яна, адзначыўшы, што школьнікі павінны наведаць аб'екты культуры, якія ёсць у Крыме. "Нашая задача, каб усе расейскія дзеці пабывалі ў Крыме і не толькі на пляжы", - сказала Манілава.

Нагадаем, цяперашні курортны сезон у акупаваным Расеяй Крыме стартаваў крахам. Амаль ва ўсіх курортных гарадах назіраліся бязлюдныя пляжы і пустыя санаторыі. Зрэшты як і ў леташнім сезоне.

Апошнія навіны