BE RU EN

У жыхара вёскі Яроміна канфіскаваны алкаголь на 110 мільёнаў

  • 28.05.2015, 20:25

Вясковец набыў алкаголь у Расеі для рэалізацыі на радзіме.

Супрацоўнікі міліцыі 27 траўня канфіскавалі ў жыхара вёскі Яроміна Гомельскага раёна партыю алкагольнай прадукцыі: 40 пяцілітровых каністраў гарэлкі, а таксама 400 бутэлек рому, каньяку, тэкілы, брэндзі ды віна, піша БелаПАН.

Вясковец растлумачыў, што алкаголь набыў у Расеі для рэалізацыі на радзіме. Канфіскаваны тавар ацэнены на 110 мільёнаў. Не на ўсіх бутэльках былі акцызныя маркі РФ.

Падатковая інспекцыя склала ў дачыненні да парушальніка пратакол паводле артыкула за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Алкаголь канфіскаваны.

Апошнія навіны