BE RU EN

Падатковая канфіскавала ў ІП курткі і кажухі на $65 тысяч

  • 28.05.2015, 17:53

Гандляр пазбавіўся 360 куртак і кажухоў, якія прадаваліся без дакументаў, што пацвярджаюць іх набыццё.

У Менску канфіскаваныя курткі і дублёнкі без дакументаў амаль на 1 млрд рублёў, паведамляе інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Менску.

Інспекцыя МПЗ Заводскага раёне Менска правяла пазапланавую праверку індывідуальнага прадпрымальніка. Выявілася, што ў трох гандлёвых аб'ектах ён прадае тавар без дакументаў, якія пацвярджаюць яго набыццё, а таксама адпраўляе на рэалізацыю.

Падатковая арыштавала у ІП 360 куртак і кажухоў. Адказнасць за гэтае правапарушэнне прадугледжаная ч.4 ст.12.17 КаАП Беларусі.

Апошнія навіны