BE RU EN

Рассельгаснагляд выявіў сальманэл у беларускай ялавічыне

  • 28.05.2015, 10:59

Рассельгаснагляд выявіў сальманэл у партыі астуджанага мяса ялавічыны, выпрацаванай ААТ «Александрыйскае».

Варта адзначыць, што за гэты тыдзень гэта ўжо другая прэтэнзія Рассельгаснагляду да ААТ «Александрыйскае», якое з'яўляецца ў Беларусі ўзорна-паказальнай гаспадаркай ды і да таго ж з'яўляецца малой радзімай Аляксандра Лукашэнкі. Некалькі дзён таму ўстанова не прапусціла ў Расею мяса птушкі з гэтай гаспадаркі.

Як паведаміла «Ежедневнику» памочніца кіраўніка Управы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей Святлана Земчанкава, праведзеныя рэферэнтным цэнтрам Рассельгаснагляду ФДБУ «Бранская міжабласная ветэрынарная лабараторыя» даследаванні паказалі, што ў партыі астуджанага мяса ялавічыны, пастаўленай з Беларусі, выяўленыя сальманелы S.Enteritidis.

Небяспечная прадукцыя паступіла ў смаленскае ТАА «Белмітснаб» з прадпрыемства магілёўскага ААТ «Александрыйскае».

Тэрытарыяльным Упраўленнем Рассельгаснагляду вядзецца далейшы лабараторны кантроль за прадукцыяй прадпрыемства ў выяўленай групе рызыкі.

Кіраўніку органа кіравання ветэрынарыі Смаленскай вобласці рэкамендавана ўлічваць вышэйпрыведзеныя звесткі пры правядзенні захадаў недапушчэння выпуску ў абарачэнне паднагляднай прадукцыі, якая не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням.

Апошнія навіны