BE RU EN

Вялікабрытанію чакае рэферэндум аб выхадзе з ЕЗ

  • 27.05.2015, 20:43

Каралева Элізабэт II абвясціла, што неўзабаве прыме закон аб рэферэндуме пра выхад краіны з ЕЗ.

Падчас сваёй прамовы ў брытанскім парламенце 27 траўня каралева паведаміла, што галасаванне аб гэтым пытанні адбудзецца да канца 2017 года.

«Мой урад правядзе новыя перамовы аб дачыненнях Злучанага Каралеўства і Еўрапейскага звязу», - цытуе каралеву Deutsche Welle.

На гэтым тыдні брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмэран мае намер наведаць шэраг еўрапейскіх краін для абмеркавання рэформаў у ЕЗ. Так, гэтай тэме будуць прысвечаныя перамовы ў Бэрліне, Парыжы і Варшаве. Кэмэран мае правесці кансультацыі з урадамі ўсіх краін Еўразвязу да чэрвеньскага саміту ЕЗ.

Апошнія навіны