BE RU EN

Лекары хуткай дапамогі ў Пецярбургу пабіліся з паліцыянтамі

  • 27.05.2015, 16:49

У Прыморскім раёне Санкт-Пецярбурга два лекары хуткай дапамогі пабіліся з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Прычынай канфлікту стала ўжыванне медработнікамі піва ў грамадскім месцы, піша fontanka.ru.

Удакладняецца, што цяпер у аддзяленне Следчага камітэта Прыморскага раёна Пецярбурга накіраваны рапарт на распачынанне крымінальнай справы паводле артыкула 318 («Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэкса Расеі

Бойка адбылася 26 траўня каля дома №26 па Каламяжскім праспекце. Лейтэнант і капітан паліцыі зрабілі супрацоўнікам хуткай дапамогі заўвагу аб ужыванні алкаголю. Затым пасварыліся, у выніку чаго адзін з лекараў ударыў паліцэйскіх электрашокерам. Пасля таго, як паліцэйскія паспрабавалі затрымаць работнікаў хуткай дапамогі, пачалася бойка.

Апошнія навіны