BE RU EN

Элізабэт II: Брытанія прадоўжыць ціск на Расею праз Украіну

  • 27.05.2015, 16:03

Каралева Вялікабрытаніі Элізабэт II выступіла з традыцыйнай прамовай у Вэстмінстэрскім палацы, адкрыўшы працу новаабранага парламента.

Пра гэта паведамляе "ВВС Україна".

Акрамя планаў для новага ўрада, каралева таксама нагадала аб патрэбе правядзення рэферэндуму аб сяброўстве каралеўства ў ЕЗ. Чакаецца, што ён пройдзе да канца 2017 года.

Каралева таксама адзначыла, што ўрад будзе ціснуць на Расею ў дачыненні да Украіны і падтрымліваць урады Сірыі ды Іраку.

"Мой урад будзе далей цісуцьн на Расею, каб забяспечыць захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны, і будзе намагаць на поўнай рэалізацыі Менскіх дамоўленасцей", - сказала каралева.

Апошнія навіны