BE RU EN

Прэм'ер Эстоніі просіць ЗША пашырыць кантынгент у краіне

  • 27.05.2015, 12:25

Тааві Рыйвас прапанаваў пашырыць амерыканскі кантынгент у Эстоніі да батальёна.

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з дэлегацыяй камісіі узброеных сіл Сената ЗША, паведамляе rus.DELFI.ee.

«Бачная прысутнасць хаўруснікаў з ЗША і Еўропы вельмі важная для забеспячэння бяспекі рэгіёну», - заявіў прэм'ер, дадаўшы, што Эстонія цэніць уклад ЗША ў абарону ўсёй тэрыторыі NATO.

Тааві Рыйвас таксама выказаў падзяку сенатарам за пастанову аб выдзяленні ў 2016 годзе з абароннага бюджэту ЗША сродкаў для ўмацавання бяспекі Усходняй Еўропы і развіцця авіябазы Эмары.

Разам з тым, сенатары выказалі ўдзячнасць Эстоніі за абаронныя выдаткі ў суме 2% ад УБП, да якіх дадаюцца выдаткі на забеспячэнне прысутнасці амерыканскіх вайскоўцаў у краіне і правядзенне вучэнняў.

Апошнія навіны