BE RU EN

Латвія зафіксавала карабель і субмарыну РФ паблізу сваіх межаў

  • 27.05.2015, 11:04

Латвійскія ўзброеныя сілы зафіксавалі каля ўласных межаў расейскія вайсковы карабель і субмарыну.

Пра гэта латвійскае войска паведамляе ў сваім «Твітэры».

«27 траўня ўзброеныя сілы на адлегласці 5 марскіх міль ад дзяржаўнай мяжы Латвіі зафіксавалі субмарыну ВМФ РФ класа «Kilo» і гідраграфічнае судна GS-66», - гаворыцца ў паведамленні.

Вайсковыя караблі і самалёты РФ з пачаткам канфлікту ва Украіне і абвастрэннем стасункаў паміж Захадам і РФ усё часцей фіксуюць паблізу паветраных і марскіх межаў Балтыі, паведамляе УНИАН.

Апошнія навіны