BE RU EN

Аварыя ў цэнтры Менска: каля плошчы Незалежнасці вялікі затор

  • 27.05.2015, 10:15

А 09:15 на праспекце Незалежнасці, верагодна, на з'ездзе з моста сур'ёзнае ДТЗ.

Як мяркуецца, адзін з аўтамабіляў выехаў на сустрэчную паласу і лоб у лоб сутыкнуўся з іншым. У салоне аўтамабіля быў заціснуты чалавек, піша «Наша Нiва».

На месца аварыі прыехалі некалькі машын МНС, а таксама «хуткая».

Утварыўся моцны затор. Міліцыя з моста прапускае толькі грамадскі транспарт (напрыклад, аўтобус №100).

Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by

Апошнія навіны