BE RU EN

Дзмітрый Мядзведзеў просіць стварыць прыбор, які дапамагае не спаць на пасяджэннях

  • 26.05.2015, 18:49

Прэм'ер-міністру РФ Дзмітрыю Мядзведзеву падчас цырымоніі адкрыцця тэхнапарку на поўначы Масквы паказалі бранзалет, які дазваляе выспацца за чатыры гадзіны.

Прыбор надзяецца на руку, счытвае імпульсы галаўнога мозгу і падаўжае глыбокую стадыю сну, тлумачыць РІА «Новости».

Старшыня ўрада ў адказ папрасіў распрацоўнікаў даслаць такі ж бранзалет яму і мэру Масквы Сяргею Сабяніну, які таксама прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця.

«Нам усім такі прыбор патрэбны. Калі пратэстуеце, нам з Сяргеем Сямёнавічам і ўсім чальцам урада дашліце, каб не засыпалі на пасяджэннях», - заявіў Мядзведзеў.

Апошнія навіны