BE RU EN

Жыхарам Берасцейшчыны распавялі аб малым памежным руху

  • 26.05.2015, 18:37

Дзесяткі плакатаў ды сотні ўлётак аб малым памежным руху з'явіліся больш як у дзесяці населеных пунктах Берасцейскай вобласці.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

Актывісты арганізацыі «Вольны горад» далей інфармуюць прымежныя рэгіёны Беларусі аб малым памежным руху. Гэтым разам плакаты ды ўлёткі з'явіліся ў дзесятцы вёсак Маларыцкага раёна, а таксама ў гарадскім пасёлку Мухавец Берасцейскага раёна. «Акцыя была знарок скіраваная на жыхароў вёсак, бо яны належаць да найменш інфармаванай часткі насельніцтва, праз манаполію дзяржавы на сродкі масавай інфармацыі», - паведамляюць актывісты.

Нагадаем, што раней актывісты ініцыятывы «Вольны горад» правялі аналагічную акцыю ў горадзе Высокае Берасцейскага раёна, а таксама вёсках Берасцейскага раёна і прымежным пасёлку Дамачава.

Кансультацыі паміж афіцыйным Менскам і суседнімі краінамі аб увядзенні малога памежнага руху вядуцца ўжо даўно, аднак канчатковае прыняцце пастановы ўвесь час адкладаецца праз блакаванне з боку беларускіх удзельнікаў перамоўнага працэсу.

Апошнія навіны