BE RU EN

Разумны сабака стаў зоркай YouTube

  • 26.05.2015, 17:41

Кемлівы сабака, які змог прайсці па вузкім мосце з вялікай палкай у зубах, скарыў YouTube.

Яшчэ адным доказам таго, што сабакі - жывёліны незвычайна разумныя, стаў ролік, які за некалькі дзён набраў тры мільёны праглядаў на YouTube. Яго героем стаў сабака, які змог прайсці па вузкім мосце з вялікай палкай у зубах, піша segodnya.ua.

Спачатку жывёліна, якая ўзяла ў пашчу палку памерам з невялікае дрэўца, атакуе мост наўпрост, аднак праход паміж парэнчамі занадта вузкі, і палка перашкаджае сабаку ісці. Распачаўшы некалькі беспаспяховых спроб, сабака адыходзіць у бок, паварочвае галаву набок і спакойна праходзіць па мосце.

Апошнія навіны