BE RU EN

Галоўнага прадусара конкурсу «Міс Гародня» збілі каля дома

  • 26.05.2015, 16:07

Пацярпелы знаходзіцца ў нейрахірургіі.

Напад адбыўся, калі галоўны прадусар конкурсу «Міс Гародня» Ігар Леговіч вяртаўся дадому пасля конкурсу прыгажосці.

Як паведамляе «Твой стыль», цяпер пацярпелы знаходзіцца ў лякарні ў аддзяленні нейрахірургіі. Падчас нападу невядомыя скралі ў яго 3 млн рублёў.

Праваахоўныя органы высвятляюць абставіны здарэння.

Апошнія навіны