BE RU EN

Кітай надасць Беларусі бязвыплатную вайсковую дапамогу

  • 26.05.2015, 15:59

Прадстаўнікі вайсковых ведамстваў дзвюх краін падпісалі адпаведнае пагадненне.

З 25 да 29 траўня праходзіць афіцыйны візіт міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова ў Кітай. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Мінабароны.

Кіраўнік ведамства сустрэўся з намеснікам старшыні цэнтральнага вайсковага савета КНР генерал-палкоўнікам Фан Чанлун і міністрам абароны Кітая генерал-палкоўнікам Чан Ваньцюань.

Паведамляецца, што бакі абмеркавалі вынікі і перспектывы далейшага развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў вайсковай сферы.

Паводле вынікаў сустрэчы кіраўнікамі вайсковых ведамстваў падпісанае пагадненне аб наданні бязвыплатнай вайсковай дапамогі Кітаем Беларусі.

Апошнія навіны