BE RU EN

Андрэй Касціцын хоча вярнуцца ў НХЛ?

  • 26.05.2015, 14:22

Беларускі нападнік Андрэй Касціцын хоча вярнуцца ў НХЛ.

Пра гэта ў cваім запісе ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» паведаміў журналіст партала sportsnet.ca Крыс Джонстан, піша «Прессбол».

- Андрэй Касціцын хоча вярнуцца ў НХЛ пасля чатырох гадоў у Расеі, - напісаў Джонстан. Таксама журналіст паведаміў, што гулец разлічвае падпісаць з адным з клубаў лігі аднагадовы кантракт.

Сам хакеіст казаў пра тугу па НХЛ у нядаўнім інтэрв'ю падчас групавога этапу чэшскага чэмпіянату свету.

Апошнія навіны