BE RU EN

Кіроўца Mercedes G-Class у Менску зладзіў «разборкі» на праезнай частцы

  • 26.05.2015, 14:15

Інцыдэнт адбыўся ў суботу 23 траўня блізу 21:30.

Ён трапіў на запіс рэгістратара чытача сайта onliner.by.

Спачатку кіроўца Mercedes G-Class на праспекце Пушкіна перабудаваўся перад аўтамабілем Ford з крайняга левага шэрагу, вымусіўшы таго тармазіць. Што адбылося адразу пасля гэтага, на відэа не патрапіла, аднак затым пачалася сапраўдная пагоня. Кіроўца Mercedes , нягледзячы ні на што хацеў высветліць стасункі, вымушаў кіроўцу Ford запавольвацца і спыняцца. Неаднаразова гэта прыводзіла да небяспечных сітуацый.

Абодва кіроўцы падчас канфлікту груба парушылі Правілы дарожнага руху, праехаўшы на чырвоны сігнал святлафора на вуліцы Прытыцкага. Нарэшце Mercedes усё ж заблакаваў Ford.

Апошнія навіны