BE RU EN

Затрыманых пад Луганскам беларусаў будуць судзіць ва Украіне

  • 26.05.2015, 9:24

Беларусаў, якія збіраліся далучыцца да сепаратыстаў, будуць судзіць паводле ўкраінскіх законаў.

Пра гэта tut.by паведаміла прэс-сакратарка ўправы МУС Украіны ў Луганскай вобласці Таццяна Пагукай. Раней кіраўнік мясцовай абласной адміністрацыі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў, што паколькі «гэтыя двое не паспелі зрабіць нічога такога, проста выправадзілі іх на радзіму».

- Ужо суд будзе пастанаўляць, якое пакараннем ім пагражае, - сказала Таццяна Пагукай.

Яна патлумачыла, што беларусы былі затрыманыя блізу тыдня таму супрацоўнікамі МУС на блокпосце пры выездзе з Лісічанска. Цяпер імі займаецца ўжо Служба бяспекі Украіны.

- Яны накіроўваліся ў бок горада Стаханава. Прычына затрымання была ў тым, што людзі ехалі ваяваць з украінцамі на баку сепаратыстаў. І ў момант затрымання яны ва ўсім прызналіся, - патлумачыла прадстаўніца МУС Украіны абставіны затрымання.

З паведамлення ў сацыяльнай сетцы кіраўніка абласной адміністрацыі Луганскай вобласці Генадзя Маскаля пра затрыманых вядома толькі тое, што двое мужчын 34 і 37 гадоў прыехалі ва Украіну з Берасцейскай вобласці, «адзін - былы дэсантнік, другі не служыў, але лічыцца ў рэзерве на вайсковым уліку». Таксама там гаворыцца, што мужчыны ехалі на вайну «не з ідэалагічных меркаванняў за нейкі там «рускі свет», а каб зарабіць грошай».

Ва ўпраўленні Службы бяспекі Украіны Луганскай вобласці больш дэталёвай інфармацыі пра затрыманых пакуль не раскрываюць. Нічога больш пра іх не вядома і супрацоўнікам нашай амбасады ў Кіеве.

Апошнія навіны