BE RU EN

Кіеў пакуль не паведамляў Менску аб затрыманні беларускіх наймітаў

  • 25.05.2015, 16:48

Менск не атрымліваў афіцыйнага паведамлення ад украінскага боку аб затрыманні двух грамадзян Беларусі.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Напярэдадні кіраўнік вайскова-грамадзянскай адміністрацыі Луганскай вобласці Генадзь Маскаль заявіў, што на блокпосце пры выездзе з Лісічанску былі затрыманыя двое грамадзян Беларусі. Затрыманыя сцвярджаюць, што яны спрабавалі трапіць на падкантрольную так званай «Луганскай народнай рэспубліцы» тэрыторыю, каб ваяваць на баку тэрарыстаў, а канкрэтна - у бандзе забітага напярэдадні Аляксея Мазгавога ў Алчэўску.

«Афіцыйнага апавяшчэння мы не атрымлівалі. Амбасада Беларусі ў Кіеве вядзе працу ў высвятленні ўсіх абставінаў», - паведамляе прэс-служба МЗС РБ.

Апошнія навіны